Баўмгартнер хоча навучыць скачкам са стратасферы генсека ААН

Нагадаем, Фелікс Баўмгартнер здзейсніў скачок са стратасферы ўвечары 14 кастрычніка. Ён узняўся да 39 кіламетраў у капсуле, падвешанай да напампаванага геліем шара. Па дарозе да зямлі “Бясстрашны Фелікс” у спецыяльным скафандры пераадолеў гукавы бар’ер: у вакууме ён падаў з хуткасцю ў 1137 кіламетраў за гадзіну. Гэта рэкордная хуткасць свабоднага падзення.

Як паведамляе агенцтва Associated Press, учора падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Баўмгартнер прапанаваў навучыць яго скачкам на парашуце. "Гэта ваш шанец!", — сказаў аўстрыйскі спартсмен Пан Гі Муну. Апошні адрэагаваў на такую прапанову без асаблівага энтузіязма, але назваў Фелікса Баўмгартнера "самым адважным чалавекам у свеце".

Фота — AFP