“Басовішчу” адмовілі ў дадатковым фінансаванні

Міністэрства замежных спраў Польшчы адмовіла арганізатарам сёлетняга "Басовішча" ў дадатковым фінансаванні. Гэта была апошняя магчымасць правесці фестываль менавіта так, як было запланавана.


"Першапачаткова мы прасілі ў Міністэрства адміністрацыі 150 тысяч злотых (каля 46 тысяч долараў), але ў нас не атрымалася, - тлумачыць новая лідарка БАС і арганізатарка фэсту Ганна Пякарская. - Аднак быў другі конкурс, распісаны на 90 тысяч злотых (каля 28 тыс. долараў), але гэтага мала для арганізацыі фестывалю. Таму мы паспрабавалі напісаць заяўку ў Міністэрства замежных спраў, але, на жаль, нам адмовілі. Таму зараз мы мусім памяняць увесь бюджэт, мусім выбраць новыя гурты бо разлічвалі на больш грошай".


Да прыкладу, бюджэт мінулага Басовішча складаў прыкладна 170 000 тысяч злотых (каля 53 тыс. долараў). Але арганізатары актыўна шукаюць спонсараў і абяцаюць, што праз тыдзень-два абвесцяць лайн-ап. Сам жа фестываль "Басовішча-2012" адбудзецца ўжо 13-15 ліпеня на старым месцы, ў польскім мястэчку Гарадок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі