Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з “Барселонай”

Гэтая гульня стане для барысаўчан апошняй у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб страціў амаль усе шансы на тое, каб працягнуць выступленне ў Лізе Еўропы. Гэта стане магчымым толькі пры ўмове перамогі над “Барселонай” і адначасовым пройгрышы чэшскай “Вікторыі” “Мілану”.

Нагадаем, што ў Мінску барысаўчане прайгралі “Барсе” з лікам 0:5. Пачатак сённяшняй сустрэчы ў 22.30 па беларускім часе. Жывая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 1”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі