Барысаўскі БАТЭ сёння сустрэнецца з “Міланам”

Футбалісты БАТЭ першую сваю сустрэчу з італьянскім клубам правядуць у гасцях. Яна пачнецца ў 21.45 па беларускім часе і будзе транслявацца Першым нацыянальным тэлеканалам. Праз два тыдні “Мілан” наведаецца ў Мінск.

На дадзены момант “Мілан” мае чатыры набраныя ачкі і разам з “Барселонай” займае першае месца ў групе. “БАТЭ” размясціўся на трэцяй пазіцыі. Сустрэча ў Італіі для беларускіх футбалістаў – шанец рэабілітавацца за разгромную паразу ад “Барселоны” на “Дынама”. Нагадаем, што барысаўчане прапусцілі ў Мінску пяць галоў ад каталонцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі