Бан-Жвірба выступяць на латышскім Liiv Riek

Гамельчукі “Бан-Жвірба” выступяць на буйным міжнародным фэсце этнічнай музкі “Liiv Riek”, які пройдзе з 20 па 22 траўня ў латышскай Ліепаі ў межах святкавання традыцыйнага латышскага свята “Livas ciems”(што ў перакладзе “Жывая вёска”). Падчас фестывалю гурт сыграе некалькі канцэртаў: два з іх на галоўнай сцэне, а таксама на набярэжнай Гандлёвага каналу і ў клубе. Апроч “Бан-Жвірбы” на сцэну “Liiv Riek” выйдуць гаспадары і суседзі – гурты з Літвы і Эстоніі.

Адразу пасля вяртання дадому “Бан-Жвірба” возьме ўдзел у фэсце “Рок за Баброў”, у мінулагоднім конкурсе якога гурт атрымаў перамогу і гітару Gibson Flying.

У бліжэйшых планах каманды – афіцыйнае выданне на беларускім лэйбле альбма “Дагары нагамі”, які быў выкладзены ў Сеціва год таму. Днямі “Бан-Жвірба” прэзентавалі новы кліп на песню “Ой, пайду”, які можна паглядзець праз YouTube.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі