Бацька Севярынца пераклаў яго кнігу “Люблю Беларусь” на рускую мову

Пра гэта падчас прэзентацыі распавёў Канстанцін Севярынец:

“Я маю старонку ў сацсетках. І ёсць там шмат сяброў: з Расіі, з Прыбалтыкі, з іншых краін. І яны цікавяцца беларускімі справамі, цікавяцца палітвязнямі. І многія з іх сталі прасіць: "раскажы пра Беларусь, пра Белавежскую пушчу, пра "Песняроў". А ўсё гэта ёсць у кніжцы Паўла. І мне даводзілася перакладаць, то там частку, то там. І калі пераваліла за палову, я вырашыў перакласці гэтую кніжку ўсю”.

Адзначым, што Канстанцін Севярынец пачаў перакладаць кнігу “Люблю Беларусь” яшчэ з 2005 года. 

Нагадаем, Павел Севярынец цяпер адбывае ў камендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна тры гады "хіміі" за ўдзел у Плошчы 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі