"Бабруйскжылкамгас" аддае "камуналку" прыватнікам

На конкурс выстаўленыя 58 жылых дамоў агульнай плошчай амаль 200 тысяч кв.м. У конкурсе прымаюць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць магчымасць арганізаваць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт жыллёвага фонду.

Прэтэндэнты павінны да 20 студзеня 2012 года даслаць заяву і спіс неабходных дакументаў. Аддзел эксплуатацыі жыллёвага фонду будзе ўлічваць і дадатковыя прапановы прадпрымальнікаў: па паляпшэнні працы, прыцягненні ўласных сродкаў і паляпшэнні тэхнічнага стану.