Аўстрыец сфатаграфаваўся на правы з друшляком на галаве (фота)

Прадпрымальнік і практыкуючы атэіст Ніка Альма падаў заяву на дазвол сфатаграфавацца з друшляком тры гады таму, паведамляе ВВС. У Аўстрыі фатаграфіі з галаўнымі ўборамі на правах дазволеныя толькі з рэлігійных перакананняў. Таму вясёлы аўстрыец абгрунтаваў сваю заяву прыналежнасцю да пастафарыянізму. Гэтае "вучэнне" было заснаванае ў 2005 годзе амерыканскім фізікам Бобі Хендэрсанам. У ім сцвярджаецца, што Бог – гэта лятаючы монстр-спагецці.