Арганізатара Народнага сходу ў Слоніме аштрафавалі

Нагадаем, што 8 кастрычніка ў гарадскім парку адпачынку Слоніма адбыўся Народны сход, на які прыйшло каля 30 чалавек. Падчас сходу былі затрыманыя арганізатары мерапрыемства, актывісты БХД Іван Бядко і Алесь Масюк.

У міліцыі на Бядко і Масюка былі складзены пратаколы затрымання за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Пазней Алесь Масюк быў аштрафаваны на 175 000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі