Apple Tea запішуць песні сёлетняй выпускніцы Універсітэта Культуры

Гурт Apple Tea рыхтуе адмысловую клубную праграму, якая будзе складацца з заходніх хітоў розных гадоў. Гэта будуць тэмы ад Santana, George Benson, Randy Crawford да Incognito, Alicia Keys, Norah Jones.

"Каверамі мы зарабляем грошы, але яшчэ ёсць жаданне рабіць нешта для душы. Прычым, не аўтарскія тэмы Apple Tea, а музыку, якая можа гучаць у клубе. То бок ёсць жа пэўныя гурты, якія мы даўно любім, - каментуе ідэю лідар і басіст гурта Ігар Сацэвіч. - Таму іх вельмі проста зрабіць, гэта будзе годна выканана і ў выніку асалоду атрымаем і мы самі, і слухач".

Праграма рыхтуецца разам з маладой джазавай вакалісткай Сашай Захарык, якую музыкі гурта заўважылі выпадкова, падчас адной з халтур. Вакал і музычны густ Сашы так спадабаўся джазавікам, што "клубная праграма", магчыма, не адзінае супрацоўніцтва, якое плануюць музыкі.

Сашы ёсць свае песні, - працягвае Сацэвіч. – Яна, напэўна, не ведае, што я гэта ведаю, але... яна відавочна таленавітая дзяўчына і, магчыма, мы акажам ёй своеасаблівую падтрымку і запішам яе песні. Мне падаецца ў нас гэта мусіць не дрэнна атрымацца. У гэтым выпадку можна сказаць, што мы яе будзем спансіраваць, праўда, яна яшчэ пра гэта не ведае. Мне падаецца, што гэта добрая думка і, нават, напаўвысакародная:)".

Новую "Клубную праграму" Apple Tea можна будзе пачуць 3 траўня ў бары "Coyote". Адкрые вечар яшчэ адзін праект для музычных гурманаў – Gabriel & Acoustic Blues.

Уваход: 40 000 танцпол, 60 000 месца за столікам
Пачатак: 21.00

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі