Андрэй Макарэвіч распавёў Пуціну пра карупцыю

Як паведамляюць расійскія СМІ, Макарэвіч заклікае Пуціна вырашыць праблему паўсюднай карупцыі. Свой ліст музыка напісаў пасля паездак па краіне. Па словах Макарэвіча, ён быў узрушаны размахам карупцыі, на які ўжо немагчыма заплюшчваць вочы.

Рок-музыка адзначыў, што так званыя "адкаты" яшчэ 5-6 гадоў таму складалі ў сярэднім 30%, а сёння выраслі да 70%, а то і 95%. "Пра гэта сёння ведае ўся краіна. Ведае і маўчыць", — піша Макарэвіч. Ён адзначае, што вырашыць справу праз суд немагчыма: "Наш суд сёння — або машына для пакарання непажаданых, або апарат па прыёме грошай ад істцоў".

Макарэвіч пералічвае мэты расійскага ўрада — будаўніцтва дарог, умацаванне абароны, развіццё прамысловасці, правядзенне Алімпіяды. Пры гэтым ён падкрэслівае, што на ўсё гэта ёсць толькі 30% бюджэту, якія засталіся пасля адкатаў.

Нагадаем, што падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі музыка быў даверанай асобай апазіцыйнага кандыдата Міхаіла Прохарава.

Фота — nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі