Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Кубу

У гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці беларускую дэлегацыю сустракаў намеснік міністра замежных справаў Дагаберта Радрыгес, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Кубінскае агенцтва навінаў (ACN).

25 чэрвеня Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам Кубы Раулем Кастра. Таксама ён ускладзе вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Хасэ Марці на плошчы Рэвалюцыі ў сталіцы краіны.

Пасля Кубы беларускі кіраўнік наведае Венесуэлу і Эквадор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі