Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам у Расію

Як інфармуе БелаПАН, у паседжанні прымуць удзел кіраўнікі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі. Таксама будуць удзельнічаць і лідары дзяржаваў-назіральніц — Арменіі, Малдовы ды Украіны.

На сустрэчы кіраўнікі дзяржаваў павінны прыняць рашэнне наконт базавых прынцыпаў праекта дамовы, каб пераўтварыць ЕўрАзЭС у новае інтэграцыйнае аб'яднанне.

Акрамя таго, будуць разглядацца пытанні пачатку працы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Яна дзейнічае з 1 лютага 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі