Алеся Бяляцкага падтрымалі 100 тысяч чалавек з усяго свету

Яны дасылалі лісты салідарнасці, падпісвалі петыцыі за вызваленне Алеся Бяляцкага на адрас беларускіх уладаў, а таксама ладзілі творчыя акцыі, у тым ліку канцэрты і светлавыя праекцыі, паведамляе spring96.org

У спісе краінаў, ахопленых акцыяй падтрымкі, — Аўстрыя, Бэльгія, Бэрмудзкія выспы, Балгарыя, Канада, Кіпр, Чэшская рэспубліка, Фінляндыя, Гана, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Японія, Латвія, Люксембург, Малі, Мальта, Малдова, Манголія, Парагвай, Польшча, Партугалія, Пуэрта-Рыка, Румынія, Расія, Славакія, Славенія, Паўднёвая Карэя, Швецыя, Швейцарыя, Тайвань, Таго, Туніс, Украіна, Венесуэла, Вялікабрытанія.

Арганізацыя прыводзіць толькі некаторыя прыклады акцый, зробленых у абарону правоў Алеся Бяляцкага. Так, у Японіі актывісты зрабілі больш за 1000 ліхтарыкаў у межах Марафону Amnesty International. Школьнікі з Тога напісалі ліст беларускаму палітвязню. А ў Славеніі плакаты на гарадскіх вуліцах таксама заахвочвалі мінакоў спыніцца і прыняць меры ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі