Алесь Бяляцкі сярод фіналістаў прэміі Сахарава

Сярод усіх прэтэндэнтаў сёння Еўрапарламент абраў трох фіналістаў, гэта - Алесь Бяляцкі, Pussy Riot, іранскі юрыст Насрын Сатудэх і іранскі рэжысёр Джафар Панагі, якія намінаваныя ўдвохПераможца будзе названы 26 кастрычніка, ён атрымае 50 тысяч еўра.


Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 года зняволення за нясплату падаткаў. Бяляцкі віны не прызнаў, заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. ЕС, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Алеся Бяляцкага палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі