Актывістаў АГП затрымалі за распаўсюджванне газеты "Плошча"

10 лютага супрацоўнікамі міліцыі затрыманы моладзевыя актывісты АГП Зміцер Сільчанка і Зміцер Бойка.

 Затрыманне адбылося каля 15.00 побач са станцыяй метро "Няміга", дзе моладзевыя актывісты распаўсюджвалі спецвыпуск газеты "Плошча", у якім утрымліваецца заклік да вызвалення палітвязняў.

 Як стала вядома, зараз Сільчанка і Бойка ўтрымліваюцца ў Цэнтральным РАУС Мінска, паведамляе сайт прыхільнікаў АГП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі