Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам актывіст.
Аляксандр Кузьмін: "Пракурорам Бярозаўскага раёна вынесена пракурорскае папярэджанне, уручана пад подпіс. Пракурор вынес папярэджанне з уласнай ініцыятывы! Праверка органамі МУС дала адмоўны вынік. Справаздача трапіла ў пракуратуру, і яна рэагавала ў парадку нагляду".
Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” па Брэсцкай вобласці Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што такая пільнасць пракурора выкліканая перастрахоўкай. У Белаазёрску кампанія мае вялікія поспехі і таму папулярная сярод жыхароў.
Актывіста кампаніі “Гавары праўду” папярэдзіў пракурор (дакумент)

Александра Кузьміна з Белаазёрска папярэдзілі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022