"Афіцыйныя" пісьменнікі могуць патрапіць на еўрапейскі форум

Гэтае мерапрыемства "Усходняга партнёрства" пройдзе ўвосень у польскім горадзе Познань. 5 ліпеня прадстаўнікі каля 70 недзяржаўных арганізацый сабраліся на канферэнцыю, каб вызначыць, хто варты прадставіць там нашу краіну.

"Беларускі ўдзел ва “Усходнім партнёрстве” вельмі абмежаваны, — кажа адзін з ідэйных бацькоў беларускай грамадзянскай супольнасці Уладзімір Мацкевіч. — Кіраўнікі краіны пад забаронай наведваць Еўрасаюз, легітымнага парламента няма. Таму адзіны шлях узаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам у межах “Усходняга партнёрства” — гэта грамадзянская супольнасць".

Праз спецыяльную працэдуру самі беларускія актывісты адабралі 31 арганізацыю, якія будуць рэкамендаваныя Еўракамісіі для ўдзелу ў Форуме. Для гэтага зладзілі адмысловае галасаванне, а спецыяльная камісія лічыла імправізаваныя бюлетэні з пералікам найбольш пажаданых арганізацый.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы, напярэдадні адбора не верыў, што яго арганізацыя трапіць у лік рэкамендаваных. Але адбылося наадварот.

Алег Трусаў: "Шанец невялікі. Тут большасць прадстаўнікоў арганізацый рускамоўныя, і пытанні мовы і культуры для іх стаяць на 3-4 месцы. Пра гэта сведчаць і дакументы Канферэнцыі: усе яны, апроч папкі, зроблены па-руску".

Аднак канчатковы выбар — за Еўракамісіяй, якая можа запрасіць і тыя арганізацыі, што не трапілі ў пералік рэкамендаваных. Праўда, аташэ Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Яніс Айзсалніекс кажа, што на выбар еўрачыноўнікаў прапановы беларусаў вельмі ўплываюць.

Яніс Айзсалніекс: "Меркаванне самой грамадзянскай супольнасці вельмі важнае і будзе максімальна прынятае да ўвагі. Тым больш, што не толькі сам Еўрасаюз прымае рашэнне, але і ўлічваецца меркаванне незалежных экспертаў".

Уладзімір Мацкевіч пацвярджае, што гэтаму спрыяе прафесіяналізм і актыўнасць беларускіх экспертаў у сферы грамадзянскай супольнасці.

Уладзімір Мацкевіч: "Амаль усе нашыя рэкамендацыі на ўзроўні Еўракамісіі і еўракамісара Фюле прымаюцца. З некаторымі папраўкамі, але тым не менш".

Цікавы момант: сёлета сярод арганізацый, якія заявіліся на ўдзел у познаньскім форуме, — куды больш прадзяржаўных, чым было ў ранейшыя часы. Гэта, напрыклад, і Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом, і шмат афіцыйных прафсаюзных арганізацый.

Уладзімір Мацкевіч: "Мы не можам адназначна сказаць, што не хацелі б, каб яны ўдзельнічалі. Наадварот, для пашырэння дыялога важна, каб і яны трапілі. Спадзяюся, праўда, што іх не будзе большасць".

Чакаецца, што канчатковы спіс абраных ад Беларусі арганізацый Еўракамісія абвесціць на працягу месяца.

Спіс рэкамендаваных арганізацый для ўдзелу ў Форуме:

1  ОО Центр Социальных Инноваций (ЦСИ)
2  Белорусский Хельсинский Комитет
3  Агентство гуманитарных технологий (АГТ)
4  Белорусский институт стратегических исследований
5  Белорусский социально-экологический союз “Чернобыль”
6  OO Минский Столичный Союз Предпринимателей и Работодателей
7  Международный консорциум ЕВРОБЕЛАРУСЬ
8  Белорусский конгресс демократических профсоюзов (БКДП)
9  Фонд им. Льва Сапеги
10  Центр правовой трансформации
11  Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны
12  Центр европейской  трансформации
13  Общественное объединение “Экодом”
14  ОО "Образовательный  центр "ПОСТ"
15  Товарищество экологических  общественных организаций Беларуси “Зеленая сеть”
16  Белорусская ассоциация журналистов
17  Федерация профсоюзов Беларуси (ФПБ)
18  “Офис по правам людей с инвалидностью”
19  Белорусский профессиональный союз банковских и  финансовых работников (БФП)
20  Белорусский профессиональный союз работников здравоохранения
21  Белорусский профессиональный союз работников промышленности (БПСРП)
22  Белорусский профсоюз работников автомобильного и  сельскохозяйственного машиностроения
23  Ассамблея неправительственных  демократических организаций Беларуси
24  Международное благотворительное общественное объединение  “Видеть Сердцем”
25  Национальный совет  молодежных и детских организаций  РАДА
26  “Республиканская  конфедерация предпринимательства”
27  “Наша Беларусь”
28  Белорусская организация  трудящихся женщин
29  Международный центр гражданских инициатив “Наш Дом”
30  “Таварыства беларускай школы”
31  Правозащитный альянс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі