Афіцыйных дадзеных аб колькасці затрыманых у Мінску няма

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама адмовілася назваць афіцыйную колькасць затрыманых на акцыі маўклівага пратэсту, якая прайшла ў Мінску 29 чэрвеня. Кіраўнік прэс-службы мінскай міліцыі, Аляксандр Ластоўскі, адзначыў толькі, што дзякуючы яго намаганням каля дзесятка затрыманых журналістаў былі адпушчаныя міліцыяй і змаглі працягнуць сваю працу, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што ўчора ў Мінску і іншых гарадах краіны адбыліся акцыі маўклівага пратэсту. Людзі выходзілі на галоўныя плошчы сваіх населеных пунктаў, выказваючы такім чынам пратэст супраць палітыкі ўладаў. Не абыйшлося без затрыманняў. Асабліва жорсткімі яны былі ў сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі