Адноўленая "Паўлінка" выйдзе ў больш багатым строі і стане шляхцянкай

Купалаўскі тэатр пасля рэканструкцыі адкрыецца аднаўленным спектаклем “Паўлінка”.

Выканаўца ролі Якіма Сарокі Міхась Зуй кажа Еўрарадыё, што музыка спектакля застанецца такой жа. А вось строі для актораў зрабілі "па-багатаму".

Зуй: “Новы мастак зрабіў новыя строі — сваю версію. Строі сталі трошкі больш заможныя. Вось мая роля Яўхіма: калі раней гэта быў проста хлопец у пінжачку, зараз гэта будзе форменны строй, падобны да ліцэйскай формы. А вось для Паўлінкі вельмі рупна ўсе рабілася, з вышыўкамі. Прыгожа”.

Да таго ж у адноўленай “Паўлінцы” адбыліся нейкія сацыяльныя рухі. Калі раней спектакль паказваў гісторыю сялянскага жыцця, дык зараз пастаноўка будзе паказваць жыццё засцянковай шляхты. На думку актора, гэта бліжэй да таго, што пісаў Купала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі