Аднавіўся суд над Алесем Бяляцкім

Як перадае Радыё "Свабода", пракурор зачытаў пераклад ліста з літоўскага банка NORD ад 7 сакавіка 2011 года. Банк паведамляе, што рахункі Бяляцкага былі адкрытыя ў 2009 годзе і што раздрукоўкі руху па іх не могуць быць завераныя пячаткай, бо банк яе не мае.

Агучваюцца сумы, якія паступалі на рахунак Бяляцкага ад Нарвежскага хельсінкскага камітэту, запіс у графе "прызначэнне пераводу" — "Вясна". Агучваецца таксама, што Бяляцкі пераводзіў грошы Тацьцяне Равяцы ды іншым праваабаронцам.

Нагадаем, што 3 лістапада міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус абвясціў, што дакументы па справе Бяляцкага, перададзеныя з Літвы ў Беларусь, не маюць юрыдычнай сілы і не могуць выкарыстоўвацца ў судзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі