Аднапартыйцы правядуць святочны мітынг для Юліі Цімашэнка каля калоніі

Нагадаем, экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка адбывае ў харкаўскай калоніі 7-гадовы тэрмін зняволення за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пры падпісанні газавых пагадненняў з Расіяй.

Як паведамляе УНІАН, Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі правёў апытанне наконт таго, што думаюць украінцы пра зняволенне Юліі Цімашэнкі. 39% упэўненыя, што яе пакаралі за яе палітычную дзейнасць, 26% лічаць, што за здзяйсненне крымінальных злачынстваў, 25% рэспандэнтаў перакананыя, што палітыка адправілі за краты і за "крымінал", і за "палітыку".

Дарэчы, паводле лютаўскага апытання, Цімашэнка застаецца другім па папулярнасці палітыкам ва Украіне — у яе 19,4%. У прэзідэнта краіны Віктара Януковіча — 19,7%.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі