Адам Глобус абвесціў намінантаў уласнай літаратурнай прэміі

120228 Hlobus_1.mp3

Галасаванне мае хутчэй дарадчы характар, бо сам Адам Глобус вырашыць, хто ж будзе чарговым лаўрэатам прэміі. Заснавальнік кажа, што ўзнгароджвае не аўтара, а яго твор.


Глобус: “У мяне адзіная прэмія, калі я чытаю кніжкі, за якія даю прэміі. Мне называюць прозвішчы аўтараў... Я за кніжку даю, а не аўтару. Я ўручаю аўтару, а ўзнагароджваю я твор.”


Адам Глобус падкрэсліў таксама, што мастацкасць твору – галоўны крытэр, паводле якога будзе выбраны новы лаўрэат.


Глобус: “Я не па-за палітыкай, як любы актыўны чалавек, але ў мяне ўсё ж мастацкасць на першым месцы. Прыемна, што Бяляцкі, мой таварыш, пісаў заўсёды харошыя кніжкі – я яго і вылучыў. Я не абмядоўваюся. Кніжка павінна быць напісана і павінна быць добрая. Я даю за добра напісаныя кнігі.”


Прагаласаваць можна на старонцы ЖЖ Адама Глобуса. Галасаванне працягнецца да 17-18 сакавіка.


Усяго 10 намінантаў: “Словы ў голым полі” Яна Максімюка, “Іржавы пакой з белымі шпалерамі” Сяргея Календы, “Міларусь” Лявона Вольскага, “Амбасада” Марыі Мартысевіч, “Беларускі авангард” Клінава і Архіпавай, “Сто твораў ХХ стагоддзя” Харэўскага, “Зборная РБ” Паўла Касцюкевіча, “Літаратура і нацыя” Алеся Бяляцкага, “Пісьменства ў халодным клімаце” Арнольда МакМіліна, “Ulaslovy” Уладзімера Лобача 

Нагадаем, што прэмія “Залатая літара” ўручаецца з 2003-га года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі