29 мытнікаў з літоўска-беларускай мяжы вінавацяць у карупцыі
У Літве па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманыя мытнікі кантрольна-прапускнога пункта Меднікі ("Мядзінінкай"), размешчанага на мяжы з Беларуссю.
Як паведамляе партал delfi.lt, некалькі чалавек былі затрыманыя 4 снежня, яшчэ 21 — зранку 5 снежня. Расследаванне вялося чатыры месяцы і працягваецца далей.
Кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы Антанас Шыпавічус кажа, што некаторыя мытнікі спаганялі з кіроўцаў вялікагрузных машын хабар у памеры 20-40 літаў. Калі мытнік фіксаваў рэальнае ці ўяўнае парушэнне, то плата была яшчэ вышэйшай.
Дарэчы, з-за арышту такой колькасці мытнікаў замарудзілася абслугоўванне машынаў праз мытны пункт Каменны Лог Меднікі. Хуткасць праезду фураў зменшылася ў чатыры разы. На мяжы з Беларуссю ў чаканні пераезду стаяць 600 фураў, кажа кіраўнік Асацыяцыі міжнародных перавозчыкаў Літвы Альгімантас Кандрусявічус.
Фота — pinsktorg.ru