19 снежня 2010 года ў эфіры Еўрарадыё. ONLINE

Ад 20 да 40 тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску. Акцыя была беспрэцэдэнтна жорстка нават на беларускія рэаліі задушаная. Затрыманыя больш за 600 чалавек, сотні збітыя, затрыманыя і збітыя кандыдаты ў прэзідэнты Hякляеў, Саннікаў, Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі.

Ад самай раніцы пачаліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў апазіцыі ў розных гарадах. Такім чынам былі затрыманыя каля 40 чалавек, паводле падлікаў Еўрарадыё і праваабарончых арганізацый.



Ад 10-й раніцы пачалася інфармацыйная блакада сайтаў і шэрагу сацыяльных сетак, у тым ліку і Еўрарадыё



16.00. Міліцыя: лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч затрыманы за бойку. Яго і двух яго паплечнікаў вінавацяць у нападзе на двух юнакоў з прымяненне цвікадзёра.

16.45. Да Кастрычніцкай плошчы сцягваюць сілы міліцыі.

18.00. Плошчу застаўляюць турнікетамі, аточваючы Палац Рэспублікі.

Каля 19.15 ля Чыгуначнага вакзалу распачаўся мітынг прыхільнікаў Рымашэўскага, каля 19.45 калона Рымашэўскага рушыць на праспэкт Незалежнасці.





19.40. Невядомыя ў чорным б’юць калону Някляева, зьбіваюць журналістаў, адбіраюць апаратуру. Пацярпелі Юлія Дарашкевіч, Андрэй Лянкевіч, Джэймс Хіл (New York Times). Някляеў непрытомны, яго заносяць у офіс на вул. Няміга.



19.50. Някляева вынеслі з офісу і павезлі ў шпіталь на “хуткай”. Дактары дыягназуюць “чэрапна-мазгавую траўму сярэдняга цяжару”,





20.00. На Кастрычніцкую плошчу прыходзяць людзі. Прысутнічаюць Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў. Рымашэўскі распавядае прысутным пра збіццё Някляева.





20.50. Ярмошына: збіццё Някляева не мае адносінаў да выбараў.

21.00.  Калоны рушылі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Людзі крычаць: “Сыходзь!”.

21.25-21.30. Людзі дайшлі ды плошчы Незалежнасці. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!", "Выбары без Лукашэнкі". Ля Дома ўраду пачаўся мітынг. З’яўляецца гукаўзмацняльная апаратура. Прамаўляюць Саннікаў, Рымашэўскі, Кастусёў. Патрабуюць перавыбараў.

22.40. Супярэчлівая інфармацыя наконт перамоваў лідэраў акцыі і сілавікоў. Паводле некаторых звестак, кандыдаты ў прэзідэнты не заходзілі ў Дом ураду.



22.50. Чым выкліканая перагрупоўка сілаў спецназу, пакуль невядома. У кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага разбітая галава.



22.58. Спецназ, урываецца ў натоўп калонай, бяжыць да помніка Леніну, па дарозе збіваючы людзей. У натоўпе кажуць, што Віталя Рымашэўскага збілі і павалаклі ў пастарунак. Рымашэўскага сапраўды не відаць.Лідэры акцыі з апаратурай заклікаюць не сыходзіць з плошчы і заклікаюць міліцыю не біць людзей.







23.03. Хлопцу разбілі галаву, калі АМАП скідаў людзей з ганку Дома ўраду. Ён распавядае пра гэта, і ў гэты момант яго валіць з ног першы шэраг з "другога прышэсця" АМАПу, які вярнуўся, каб рассячы натоўп на часткі.



23.20. На плошчы Незалежнасці адбываецца зачыстка. Людзей разбіваюць на часткі, збіваюць і затрымліваюць. Каля Дома ўрада стаіць шэраг аўтазакаў, некаторыя з іх, запоўненыя людзьмі, ад'ехалі. Да міліцэйскага спецназу далучыліся вайскоўцы ўнутраных войскаў.



23.25. Плошча Незалежнасьці практычна цалкам зачышчаная ад дэманстрантаў. Застаюцца толькі аўтазакі, у якія міліцыянты закідваюць затрыманых удзельнікаў акцыі.







23.40. Ад плошчы Незалежнасьці а'дехалі 16 машынаў з вайскоўцамі.

24.45. Еўрарадыё складае сьпіс затрыманых:

СПІС ЗАТРЫМАНЫХ падчас разгону акцыі ў Мінску:

Абрамчык Аляксандр
Агеева Ірына
Агрыйцовіч (Агрэйдовіч) Аляксандр
Акуліч Аляксей
Анішчанка Сяргей (не ўдзельнічаў у шэсці, быў затрыманы)
Анціпаў Павел
Алебовіч Александрына (Акрэсціна)
Альшэўскі Зміцер (быў назіральнікам на ўчастку каля Плошчы. Затрымалі на выхадзе з участку, завезлі ў Жодзіна)
Аляшчук Раман
Арастовіч Алесь (давераная асоба Статкевіча, затрымалі каля дома)
Аркушэвіч Віктар
Астаф’еў Аляксандр
Атамановіч Міхаіл
Атакулава Людвіся
Багінская Ніна
Бадзейка Святлана
Байкова Марыя
Балук Кацярына (спярша завезлі ў Кастрычніцкі РУУС, потым, верагодна, на Акрэсціна)
Бандарчук Дзмітрый (давераная асоба Някляева)
Бандарэнка Зміцер
Баркоўскі Павел
Барсукоў Міхаіл
Барсукоў Сяргей
Барэйчук (ці Барыйчук) Святлана
Батусевіч Андрэй
Бачыла Ўладзімір
Башык Дзмітрый
Баштавой (Баштавы) Антон
Бедка Іван, актывіст аргкамітэта БХД (Слонім)
Бельская Ганна
Бобрык Яўген
Богдан Ілля
Бойка Яўген (Магілёў)
Браткевіч Алег
Брыленка
Брэус Арцём
Бублікава Таццяна
Будзееў Мікалай
Булойчык Алесь
Бура Аляксей (19 гадоў)
Бурбо Андрэй
Бусько Яўген (Гродна, студэнт)
Бусько Валянціна (яго маці, Гродна)
Вайнова Марыя (17 гадоў, Віцебск)
Валодчанка Анатоль
Ванчук Вадзім
Варончанка Аляксей (быў у Маскоўскім РУЎС)
Васілевіч Наталля
Васянкоў Максім
Воўкаў Максім Анатольевіч
Галко Вольга
Галко Дзмітрый
Гардзіенка Кацярына
Гатоўчыц Генадзь
Гаўрылаў Алег
Гладкі Яўген
Глік Георгі
Глушук (Глушчук) Раман (давераная асоба Яраслава Раманчука)
Гнедчык Алесь
Грыбоўская Таццяна
Грынчык Андрэй
Губская Ірына, актывістка аргкамітэта БХД
Гудзень Дыяна
Гулак Алег (старшыня БХК)
Гуляк Віталь
Гурыновіч Іван
Гусева Жанна
Дайняк Ганна
Дашкевіч Віктар (Капыль. Хутчэй за ўсё, у Кастрычніцкім РУУС Мінску)
Дашкевіч Вячаслаў
Дрозд Дзмітрый (Жодзіна?)
Дрыленка Наталля
Дубенін Аляксандр
Дубіцкі Андрэй
Дубовік Алена
Елісееў Андрэй
Езерскі Сяргей
Еўдакімаў Аляксей
Жалязняк Арцём
Задзер Ганна
Залешчук Раман
Заміроўскі Вадзім, журналіст Белгазеты
Занкевіч Аляксандр
Здановіч Яўген (Гродна)
Зебракова Вераніка
Зохан Мікалай
Зябскі Сяргей
Жэўняк (Ждановічы)
Івасенка Максім
Ігнатовіч Руслан
Ількевіч Аляксандр (знаходзіцца на Акрэсціна)
Істомін Юрый
Кабара Віталь
Кавалёў Сяргей
Кавалькоў Міхаіл (Бабруйск)
Казлоў Сяргей
Казец Аляксандр
Каляда Наталля, дырэктарка "Свабоднага тэатру"
Кароткі Сяргей (спярша завезлі ў Кастрычніцкі РУУС, потым, верагодна, на Акрэсціна)
Капцюг Зміцер (Вілейка)
Каспяровіч
Кастусёў Андрэй, сын палітыка
Кастусёў Рыгор, кандыдат у прэзідэнты (знаходзіўся ў РАУС Мінскага раёна)
Кахно Герман
Кушнярова Ганна
Кашталян Вольга
Кіеўко
Кім Андрэй
Кім Таццяна
Клачкоў Сяргей (саліст філармоніі, збіты)
Клімко Кацярына
Клімовіч Іван Сяргеевіч
Клімовіч Аляксей Сяргеевіч
Клышэйка (Калышэйка) Вадзім
Клюеў Сяргей
Кляткевіч Аляксандр
Кніга Анастасія
Кожыч Уладзімір
Корбан Алег (давераная асоба Раманчука)
Коўшык Дыяна
Кравец Арцём
Крапівіна Надзея (Гродна)
Красноў Мікіта
Красуцкая Варвара
Краўчанка Аляксандра
Крылова Марта
Аляксандр Кудлаеў
Кузьмін Арцём (на Акрэсціна)
Кузняцоў Ілля
Кучынскі Барыс (Слонім)
Кукалес Сяргей
Куклеў Даніла
Курза Дзмітры
Куўшынаў Віктар
Куўшынаў Аляксандр
Ладыка Аляксандр, журналіст
Лазарава Анастасія
Лазарчык Алена
Лазараў Пётр
Лагвіновіч Ян (Маладзечна)
Лашкевіч Кастусь, журналіст партала tut.by
Лашкевіч Юрась
Лялевіч Ян
Лыскавец Павел (Жодзіна)
Лябедзька Анатоль, старшыня АГП
Лядскі Сяргей
Макаранка Адам
Марчук Ілья Юр’евіч, Акрэсціна
Макарэвіч Андрэй
Максіменка Раман
Маржэўская Вольга
Мартынаў Віктар
Масленнікаў Фёдар
Масюк Сяргей
Мацкойц Сяргей
Мацьвееў Ігар
Мельнікаў Пётр
Мельнічэнка Антон
Мірзаянаў Фёдар
Міронаў Віктар Віктаравіч (Паставы)
Міронаў Яўген Віктаравіч (Паставы)
Міхайлаў Георгій, завезлі ў Ленінскі РУУС
Міхалап Павел
Міхалевіч Алесь, кандыдат у прэзідэнты
Мяцельская Яніна
Мыслівец Ігар
Мялешка Марыя
Наркевіч Алесь
Насута Арцём
Неўдах Максім
Нікішын Дзмітры
Новікаў Іван (студэнт)
Някляеў Уладзімір
Пабчанка Аляксандра
Паддубчык Мікіта
Пазняк Андрэй
Палажанка Настасся (у КДБ)
Панкавец Святлана
Панкавец Ірына
Парфянкоў Васіль (пераломы)
Патупчык Мікіта
Паўлаў Яўген
Паўлоўская Марыя
Паўлюкевіч Сяргей
Палуйчык Сяргей
Паштавы Антон
Паньковіч Ігар
Паходня Мікалай
Пачобут Андрэй, журналіст
Петракоўская Вікторыя
Петракоўскі Васіль Васілевіч
Піманава Вольга Уладзіміраўна (Бабруйск)
Праватвораў Вадзім
Пятрэнка Міхаіл
Рабашкіна Святлана
Рабуха Віктар
Радзівонаў Арцём
Радзіна Наталля, журналістка
Раманчук Артур
Рубан Аляксандр
Рыбачэнка Анастасія (Масква)
Рымашэўскі Віталь, кандыдат у прэзідэнты
Рымашэўская Юлія, прэс-сакратар кампаніі "Гавары праўду"
Савіч Уладзімір (Вілейка)
Сакевіч Крысціна Вячаславаўна
Сакрэт Яўген
Саннікаў Андрэй, кандыдат у прэзідэнты
Сафронаў Яўген
Саўка Зміцер, вядомы мовазнаўца
Севярынец Павел, сустаршыня "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі"
Серабракова Вераніка
Серада Аляксей
Сіпакоў Віталь
Скрабунова Аліна
Слядзеўская Кацярына
Сухадульскі (Сухадольскі) Іван
Сухарэвіч Дзяніс
Сухачэўскі, Ляхавічы
Саламаха Андрэй
Сапранеўская (Сапранецкая ) Дар’я
Собаль Алесь
Статкевіч Мікола, кандыдат у прэзідэнты
Сташулёнак Вераніка
Суслава Аляксандра
Сушкевіч Аляксандр
Сушкевіч Вадзім
Сцяпанава Аксана (выцягнулі з таксоўкі, завезлі ў Кастрычніцкі РУУС)
Сячко (Січко) Ігар
Сыракваш Андрэй
Сяргееў Уладзь
Сяргеенка Мікола
Сямёнаў Максім
Талькоўскі Юрый (Маладзечна) на Акрэсціна
Тарабонда Аляксандр (Беразіно)
Тобаль Аляксей
Трафімава Марыя (Гродна)
Удодаў Аляксандр
Ус Дзмітрый, кандыдат у прэзідэнты
Фядута Аляксандр, давераная асоба Ўладзіміра Някляева
Ціханаў Аляксандр (быў на Плошчы, але потым знік, на сувязь не выйшаў)
Чайчыц Вольга
Чарухін Канстанцін
Чарухіна Ганна
Чучвал (Чучваў) Сяргей
Чэпелеў
Чэмесаў
Чэмесава Аляксандра
Хадановіч Сяргей Уладзіміравіч (яго і нейкага замежнага журналіста прывезлі ў Кастрычніцкі РАУС)
Халезін Мікалай, кіраўнік 2Свабоднага тэатру"
Хаменка Анатоль
Хамічэнка Уладзімір
Халіп Ірына, журналістка
Хвасцюк Арцём
Хведарук Зміцер, "Малады фронт"
Хмараў Сяргей
Цыбарт Аліна (17 гадоў, Баранавічы)
Цяцёркін Мікалай
Цыбульскі Андрэй Міхайлавіч
Шагун Андрэй
Шаламіцкі Павел
Шамбалава Таццяна
Шацікава Крысціна (Магілёў)
Шкабара Віталь
Шастаковіч Соф’я Аляксандраўна (пенсіянерка)
Шаруба Ганна
Шаўчэнка Арцём Аляксандравіч
Шкут Аляксандр
Шпакрышкаў Юрась
Шувалаў
Шыхсефіеў Цімур
Шэін Аляксей
Шэрбаў, Барань
Шчэрбаў Раман
Шумкевіч Аляксандр
Ючкавіч Аксана
Ярмола Мікалай Мікалаевіч (затрыманы па дарозе да дому)
Язерскі Сяргей
Якаўлеў Сяргей
Януковіч Алена
Якіменка Яўген
Ярмаковіч Аляксандр
Яроменкаў Яўген Анатольевіч
Яцкаў Усевалад

Дакладная лічба затрыманых невядомая.



00:50. Затрыманы старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

01.30. Затрыманы Мікола Статкевіч.

01.40. Уладзімір Някляеў вывезеныя людзьмі ў цывільным з лякарні ў невядомым кірунку, паведаміла яго прэс-сакратарка Юлія Рымашэўская: "Гэтым чалавек у цывільным уварваліся ды яго ў палату, зачынілі яго жонку ў суседнім пакоі. Нягледзячы на яе крыкі, Някляева загарнулі ў коўдру і павезьлі ў невядомым кірунку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі