17-гадовы юнак напаіў ката адэкалонам, а пасля адсёк яму галаву
Хлопец затрыманы, распачатая крымінальная справа.
Як інфармуе УНІАН, праваахоўныя органы Ліпавадолінскага раёна Сумскай вобласці Украіны правяраюць датычнасць да справы яшчэ дваіх маладых людзей. Ім пагражае да шасці месяцаў пазбаўлення волі.
Справа была распачатая пасля заявы дзяўчыны, якая была сведкай здзекаў з жывёлы. Спачатку хлопец гвалтам напаіў ката адэкалонам, а пасля пачаў збіваць яго нагамі. Гэтага аказалася замала, і ён адсёк сякерай кату галаву.