Рэпетытары могуць аказваць свае паслугі ў школах — міністр адукацыі

Міністэрства адукацыі дазволіла рэпетытарам аказваць паслугі па агульнаадукацыйных прадметах у школах. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Ужо распрацаваная нарматыўная база і зацверджаныя расцэнкі. Настаўнік зможа складаць дамову і рэпетытарстваваць проста ў школе. Па словах міністра, інстытут рэпетытараў заўсёды быў і застанецца. Гэта паказчык таго, што вучні імкнуцца да ведаў і імкнуцца паступіць у ВНУ, лічыць А.Радзькоў.

Міністр таксама заявіў, што ў Беларусі ў бліжэйшыя гады не плануюць скарачаць набор у ВНУ.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі