Рэдакцыя "Беларускага партызана" звярнулася ў МУС з нагоды DDoS-атак

Рэдакцыя "Беларускага партызана" звярнулася ў МУС з нагоды DDoS-атак

Рэдакцыя сайта "Беларускі партызан" звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны з-за DDoS-атак. Яны пачаліся на мінулым тыдні і зафіксаваныя ў апошнія дні. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, спачатку сайт "Беларускі партызан" атакавалі з замежных ІР-адрасоў, пазней — з беларускіх. Рэдакцыі давялося змяніць ІР-адрас.

У МУС з заявай звярнулася ўладальніца даменнага імя Святлана Калінкіна. Яна просіць спыніць незаконныя дзеянні супраць інтэрнэт-рэсурса. Упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ужо правяло праверку, але яе вынікі пакуль невядомыя.

Сайт "Беларускі партызан" быў заснаваны ў 2005 годзе вядомым беларускім журналістам Паўлам Шараметам, які трагічна загінуў ва Украіне чатыры гады таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі