Вы тут

Рэальныя пенсіі падалі тры месяцы запар

Сярэдняя пенсія цяпер — 499,7 рубля / Еўрарадыё

Па звестках Белстата, у лістападзе рэальныя (з улікам інфляцыі) пенсіі знізіліся на 0,7% у параўнанні з кастрычнікам. А ў адносінах да лістапада мінулага года яны ўпалі на 0,5%.

Рэальныя пенсіі не дацягваюць да леташніх ужо з верасня. Прычым з паскарэннем інфляцыі да канца года разрыў аказваецца ўсё большы.

Зніжэнне пенсій у параўнанні з мінулым годам незвычайнае для апошніх трох гадоў. З ліпеня 2017 да верасня 2020 года пераразлікі дазвалялі ім абганяць гадавую інфляцыю. А сёлета інфляцыя "з'ела" ліпеньскі пераразлік.

Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі амаль 2,5 млн пенсіянераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.