Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Зельцэру прызначаны на 31 кастрычніка

Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд грамадзяніну ЗША Эмануілу Зельцеру 31 кастрычніка, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, сёлета 11 жніўня Мінскі гарадскі суд прыгаварыў амерыканскага адваката да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму “за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў”.

Разам з ім да 1 году пазбаўлення волі была прысуджаная і яго сакратар грамадзянка Расіі Ўладлена Функ за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі