“Раёнкі” ў Беларусі з 2008 года змогуць стаць поўнакаляровымі

Беларускія “раёнкі” з 2008 года змогуць стаць поўнакаляровымі. Пра гэта паведамляе Міністэрства інфармацыі.  Дзяржава прафінансавала набыццё абсталявання, на якім магчыма друкаваць неабходныя наклады перыёдыкаў, што выдаюцца ў абласных і раённых цэнтрах.

Толькі за пастаўленае сёлета абсталяванне было заплачана амаль 800 тысяч долараў. Цяпер завяршаецца яго ўсталяванне ў Віцебску і Гомелі.

Пра тое, якую газету атрымаюць падпісчыкі дзяржаўных выданняў, чорна-белую альбо каляровую, будуць вырашаць "на месцах", праўдападобна, чыноўнікі райвыканкамаў .

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі