Ратавальнікі злавілі змяю ў мінскай кватэры
Ратавальнікі дапамаглі мінчуку злавіць змяю, якая выбралася з тэрарыума. Пра гэта паведамляе Гарадское ўпраўленне МНС.
Здарэнне адбылося ў пятніцу ў 0:50 па адрасе Кіжаватава 80. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і выявілі паўзуна ў туалетным пакоі. Ратавальнікі адлавілі змяю і вярнулі ў тэрарыум. Ніхто не пацярпеў.