Рассельгаснагляд выявіў небяспечныя сыры з чатырох беларускіх малаказаводаў

Рассельгаснагляд выявіў небяспечныя сыры з чатырох беларускіх малаказаводаў

Рассельгаснагляд паведамляе, што Бранская міжабласная ветэрынарная лабараторыя на гэтым тыдні выявіла небяспечныя сыры з Беларусі. У сурах расійскія эксперты выявілі істотнае перавышэнне масавай долі кансерванта натрыю азотнакіслага Е251. Паведамляецца, што гэта было адзначана ў тым ліку і на прадпрыемствах, якія знаходзяцца на ўзмоцненым лабараторным кантролі.

Прэтэнзіі ў расійскіх спецыялістаў выклікалі партыі сыроў "Букавінскі", "Расійскі асаблівы", "LIGT" і "Расійскі малады",  вырабленых на Баранавіцкім малочным камбінаце, ААТ "Молочный пир", Браслаўскім філіяле Глыбоцкага МКК і Рагачоўскім МКК.

Усе грузы мелі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы з Беларусі і дэкларацыі аб адпаведнасці. Усе яны вернутыя адпраўшчыкам.

На думку расійскіх экспертаў, гэтыя факты сведчаць пра сістэмныя недахопы ў кантролі якасці і бяспекі гатовай прадукцыі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі