Рассельгаснагляд праверыць шэраг беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд  праверыць шэраг беларускіх прадпрыемстваў

19 кастрычніка Рассельгаснагляд плануе пачаць інспекцыі шэрагу беларускіх мяса-, рыба- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Па словах расійскіх спецыялістаў, якія перадае interfax.by, праверкі выкліканыя тым, што беларускія прадпрыемствы не раз дапускалі парушэнні заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза.

Незадаволенасць расійскага боку вылікала тое, што пры пастаўках рыбнай прадукцыі шэраг беларускіх прадпрыемстваў выкарыстоўвае сыравіну з Латвіі ды Эстоніі. Тым часам пастаўкі прадукцыі з гэтых краін у Расію забароненыя.

Акрамя таго расійскія спецыялісты выявілі ў беларускіх прадуктах небяспечныя для здароўя чалавека мікраарганізмы (у тым ліку лістэрыі), а таксама рэшткавыя колькасці такіх забароненых і шкодных рэчываў, як нітрафураны, тэтрацыкліны, метранідазол. Прычым колькасць гэтых рэчываў перавышала максімальна дапушчальныя ўзроўні, устаноўленыя заканадаўствам ЕАЭС.

Да правядзення інспекцыі Рассельгаснагляд папрасіў ветэрынарную службу Беларусі абмежаваць пастаўкі з прадпрыемстваў, якія дапускаюць неаднаразовыя парушэнні патрабаванняў ЕАЭС.

Фота: newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі