Рассельгаснагляд можа забараніць транзіт садавіны праз Беларусь

Рассельгаснагляд можа забараніць транзіт садавіны праз Беларусь

Рассельгаснагляд можа забараніць транзіт садавіны праз Беларусь з тых краін, па якіх выяўленыя падробленыя фітасанітарныя сертыфікаты. Адзначаецца, што найчасцей падробліваюцца дакументы Турцыі, Туніса, Марока, Ізраіля, Сербіі, Босніі і Герцагавіны і Македоніі. Мяркуецца, што прадукцыя з гэтых краін не будзе прапускацца праз Беларусь да атрымання ад іх кампетэнтных органаў электроннага пацверджання адпраўкі.

Як інфармуе gazeta.ru, Рассельгаснагляд сёлета выявіў 417 падробленых фітасанітарных сертыфікатаў, на якія Беларусь выдавала рээкспартныя дакументы. Гэта датычыць яблык, грушаў, хурмы ды інш.

Заяву Рассельгаснагляду гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі