Распаўсюднікаў "Нясвіжскага часу" праганяюць з "магазіннай зямлі"

Пасля таго як газету "Нясвіжскі час" павыкідвалі з крамаў і шапікаў "Саюздруку", яе распаўсюднікаў спрабуюць адагнаць нават ад магазінаў. Ім кажуць, што на прыступках гандляваць нельга.  Менавіта з такой сітуацыяй сутыкнуліся супрацоўнікі газеты падчас распаўсюду апошняга нумару.

На вуліцу выйшаў дырэктар крамы разам з супрацоўнікам міліцыі. Ён прапанаваў прадаўцам адыйсці на 2 крокі ад прыступак, спасылаючыся на тое, што гэта "магазінная зямля". Ахоўнік парадку ўважліва сачыў, каб прапанова дырэктара была выкананая.

Дарэчы, у гэтай самай краме "Нясвіжскі час" раней прадаваўся. І дырэктар зазначыў, што адганяе распаўсюднікаў не па сваёй волі, а па загадзе "зверху"

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі