Раскамнагляд падаў іск аб блакаванні Telegram

"Новая газета"
"Новая газета"

Раскамнагляд падаў у Таганскі раённы суд Масквы іск аб блакаванні Telegram, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

"Пазоўная заява пададзеная ў сувязі з выяўленнем ФСБ Расіі невыканання кампаніяй Telegram Messenger Limited Liability Partnership абавязкаў арганізатара распаўсюду інфармацыі, усталяванай п. 4.1 арт. 10.1 дадзенага закона", — гаворыцца ў заяве Раскамнагляду.

Раней Раскамнагляд даў Telegram тэрмін да 4 красавіка, каб перадаць ФСБ ключы шыфравання. Ведамства паабяцала, што ў адваротным выпадку будзе праз суд дамагацца абмежавання дзейнасці месэнджара на тэрыторыі Расіі.

Затым, у канцы сакавіка, ФСБ усталявала тэрмін у дзесяць дзён для месэнджараў (Telegram, "Вконтакте" і інш.), цягам якога яны абавязаныя перадаваць ключы шыфравання.

Прадстаўнікі Telegram неаднаразова казалі, што перадаць ключы шыфравання тэхнічна немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі