Расійскі рубель значна вырас, долар працягвае падзенне

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Долар сёння патаннеў яшчэ на 90 рублёў і яго курс цяпер складае 14 330 рублёў. Еўра еўра знізіўся яшчэ на 20 рублёў — да 15 200 рублёў. Затое расійскі рубель вырас адразу на 6 рублёў і цяпер прадаецца па 284 рублі.

Паступовае зніжэнне курса долара, якое назіраецца цягам апошніх тыдняў, эксперты звязваюць са стабілізацыяй коштаў на нафту.

Нагадаем, што ўчора на таргах валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 20 рублёў і складаў 14 420 беларускіх, еўра прасеў на 90 рублёў — да 15 220, а расійскі рубель нязначна падрос на 1 рубель да 278.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі