Расійскі прэм’ер: “Газпрам” прапанаваў Украіне льготныя кошты, але яна адмовілася

Расійскі прэм’ер: “Газпрам” прапанаваў Украіне льготныя кошты, але яна адмовілася

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія прапанавала Украіне льготныя кошты на газ, але Кіеў адмовіўся. Па словах кіраўніка расійскага ўраду, украінскія спажыўцы маглі б атрымліваць газ па 247 долараў за тысячу кубаметраў. Увогуле ж Масква гатовая абмяркоўваць з Кіевам розныя варыянты супрацоўніцтва па пастаўках газа.

Мядзведзеў таксама заявіў, што газ па рэверсе з еўрапейскіх краін абыходзіцца ўкраінскім карыстальнікам на 20-30 долараў даражэй, а аб’ём газа, запампаваны ў сховішчы Украіны, прыкладна на чвэрць ніжэй за неабходны.

На мінулым тыдні расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська звярнулася да калегаў з краін G7 з просьбай аплаціць пакупку расійскага газа на зімовы перыяд.

Раней украінскія ўлады звярнуліся да “Газпрама” з просьбай заплаціць аванс на транзіт газа ў Еўропу. Гэтыя сродкі павінны былі пайсці на пакупку паліва на зімовы перыяд, паведамляе ВВС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі