Расійскі Доктар Хаўс будзе падобны да Рэмба

У Расіі здымуць рымэйк папулярнага серыяла “Доктар Хаўс”. Доктар у расійскім варыянце атрымае дзіўнае прозвішча Тырса, а сыграе яго брутальны акцёр Міхал Парэчанкаў. Выбар акцёра для галоўнай ролі не можа не дзівіць, бо Парэчанкаў - акцёр тыпажу “рускі Рэмба” і граў пераважна ў баевіках. У каго пераўвасобіцца кульгавы дзівакаваты доктар ў расійскім варыянце прадставіць складана.

Расійскі прадзюсер заявіў, што серыял “Доктар Тырса” будзе падобны адначасова да “Клану Сапрана” і “Доктара Хаўса”, але гэта будзе абсалютна расійскі фільм.

Першы сезон будзе складацца з 24 серый. Здымкі плануецца завяршыць да восені 2009 году. Ці ўбачаць серыял беларускія гледачы пакуль невядома.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі