Расійская ракета пашкодзіла жылы дом ва ўкраінскім Краматорску — ёсць ахвяры

Наступствы ракетнага абстрэлу ў Краматорску / @pavlokyrylenko_donoda
Наступствы ракетнага абстрэлу ў Краматорску / @pavlokyrylenko_donoda

Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па цэнтры Краматорска (гэта ў Данецкай вобласці). Адзін чалавек загінуў, як мінімум яшчэ трое пацярпелі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка.

"Расіяне ўдарылі ракетай па цэнтры горада. Паводле аператыўнай інфармацыі, пашкодзілі шэсць шматпавярховак", — напісаў Кірыленка ў Telegram. На месцы цяпер працуюць ратавальнікі.  

У Генштабе УСУ сёння раніцай казалі, што Расія "выкарыстоўвае тактыку тэрору, невыбіральна абстрэльваючы населеныя пункты". Гэта сур'ёзнае парушэнне нормаў міжнароднага гуманітарнага права. У панядзелак расійскія войскі нанеслі па тэрыторыі Украіны пяць ракетных удараў, а таксама 35 авіяўдараў і здзейснілі 76 нападаў з выкарыстаннем РСЗА.

Российская ракета повредила жилой дом в украинском Краматорске — есть жертвы
Пацярпелі некалькі шматкватэрных дамоў / @pavlokyrylenko_donoda
Российская ракета повредила жилой дом в украинском Краматорске — есть жертвы
На месцы працуюць праваахоўнікі і ратавальнікі / @pavlokyrylenko_donoda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі