Расійскага танцора не ўзялі ў Парыжскую оперу праз любоў да Пуціна

Расійскага танцора не ўзялі ў Парыжскую оперу праз любоў да Пуціна

Расійскага балетнага танцора Сяргея Палуніна не ўзялі ў Парыжскую оперу праз адыёзныя выказванні ў Інстаграме. Артыст украінскага паходжання неаднаразова пісаў пра сваю любоў да прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, а таксама дазваляў сабе гамафобскія і сэксісцкія выказванні, піша meduza.io

Сяргея Палуніна запрашалі на ролю ў пастаноўцы “Лебядзінага возера”, але такое рашэнне кіраўніцтва тэатра выклікала абурэнне ў іншых артыстаў, якія мусілі працаваць разам з ім. У выніку 14 студзеня у афіцыйным Твітэры Парыжскай оперы з’явілася паведамленне, што з улікам выказванняў Палуніна ў публічнай прасторы яго вырашылі не запрашаць да супрацоўніцтва. Дырэктарка тэатра Арэлі Дзюпон напісала агульны ліст артыстам, у якім сказала, што прызнае талент танцора, але была шакаваная яго паводзінамі ў сацыяльных сетках.

Сярод найбольш яскравых цытатаў Палуніна адзначаюць выказванні пра прызначэнне мужчын і жанчын. “Жанчыны ў свеце цяпер імкнуцца стаць на ролю мужчынаў, бо вы іх не трахаеце, бо вы ганьба. Мужык — гэта воўк”, — звяртаецца расійскі танцор да сваіх калегаў-танцораў.

Днямі артыст напісаў пост пра сваю нелюбоў да “тлустых людзей”. Затое ён неаднойчы прызнаваўся ў любові да Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Пуціна ён называе анёлам і просіць усіх людзей памаліцца да яго. Танцор нават зрабіў сабе на грудзях тату з выявай Пуціна. Трампа ён пахваліў за тое, што той робіць свет “больш бяспечным”.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 15.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі