У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся суд над палітзняволенай Кацярынай Якаўлевай. Як паведамляюць праваабаронцы, за ўдзел у пратэстах яе вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) .
Суддзя Лідзія Цяліца прызначыла Якаўлевай адзін год калоніі агульнага рэжыму.
Кацярына — грамадзянка Расіі, супрацоўніца кампаніі "Белагра". Яе затрымалі пасля ператрусаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Тады сілавікі затрымалі больш за 20 супрацоўнікаў кампаніі за ўдзел у пратэстах.