Расіянін скраў у Мінску з банкамата 146 тысяч рублёў

Расіянін скраў у Мінску з банкамата 146 тысяч рублёў

Расіянін скраў у Мінску з банкамата "аднаго з буйных банкаў краіны" больш за 146 тысяч рублёў. Уначы 7 верасня ён з здзейсніў "несанкцыянаваны доступ" да аперацыйнай сістэмы прыстасавання. Для гэтага зламыснік выкарыстаў пэўнае "праграмна-апаратнае забеспячэнне". Ён падключыўся і ўвёў непраўдзівую інфармацыю ў сістэму, дзякуючы чаму і ўдалося скрасці грошы, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Пра злачынства стала вядома пасля спрацоўвання сігналізацыі. З банка пра гэта паведамілі ў міліцыю і праваахоўнікі затрымалі мужчыну каля банкамата. Скрадзеныя грошы былі ў заплечніку. Высветлілася, што затрыманы — грамадзянін Расіі, яму 27 гадоў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, здзейсненае ў асабліва буйным памеры". Праваахоўнікі правяраюць датычнасць затрыманага да аналагічных злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі