Расіяне забракавалі партыю беларускага мяса

Россельгаснагляд забракаваў больш за тону беларускага мяса, прызначанага для рэалізацыі ў Расіі. Партыя мяса ў аб'ёме 1,2 тоны была затрыманая 16 лістапада спецыялістамі Смаленскага абласнога ўпраўлення Россельгаснагляду.
Як растлумачыў прэс-сакратар упраўлення Аляксей Аляксеенка, мяса ўвозілася на тэрыторыю Смаленскай вобласці ў абыход устаноўленых пунктаў увозу мясной прадукцыі.

Машыны не былі абсталяваныя лядоўнямі, на тушах адсутнічалі спецыяльныя пазнакі, не былі прадстаўленыя дакументы аб прадпрыемстве-вытворцы прадукцыі, даце вытворчасці, ветэрынарныя пасведчанні, а таксама дазвол беларускай ветслужбы на вываз мяса ў Расію.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі