Расіяне прасоўваюцца ў Бахмуце — 406-я раніца вайны

За суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі на Бахмуцкім напрамку каля 30 расійскіх нападаў / facebook.com/GeneralStaff.ua
За суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі на Бахмуцкім напрамку каля 30 расійскіх нападаў / facebook.com/GeneralStaff.ua

Шэсць чалавек загінулі, яшчэ сямёра атрымалі раненні падчас учорашняга абстрэлу Данецкай вобласці. Расіяне выкарыстоўвалі ракеты, артылерыю і рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Град". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Офіса генпракурора Украіны.

У эпіцэнтры расійскіх удараў апынуліся жылыя кварталы. Загінулі двое работнікаў шахты ў Тарэцку: горны дыспетчар і медыцынская сястра. У Краснагораўцы загінула прадавачка, а ў сяле Ластачкіна Пакроўскага раёна — трое мужчын. 

Грамадзянскія пацярпелі падчас абстрэлаў Бахмута, Гарняка і вёскі Ачарэціна. З-за выбуховых хваль і абломкаў снарадаў пашкоджаны адміністрацыйны будынак, шматкватэрныя і прыватныя жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы.

Россияне продвигаются в Бахмуте — 406-е утро войны
Наступствы абстрэлу Данецкай вобласці / @pgo_gov_ua

Расійскія войскі імаверна, прасунуліся ў паўднёвай частцы Бахмута, на гэта паказвае відэазапіс з геалакацыяй, гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW). Пры гэтым эксперты не гатовыя пацвердзіць заявы расійскіх вайсковых блогераў, што сілы Вагнера захапілі чыгуначную станцыю Бахмут-1 і цалкам кантралююць цэнтр горада.

Наступальныя аперацыі расіян працягваюцца і вакол Бахмута, а таксама яшчэ на некалькіх участках фронту — Ліманскім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. За суткі Сілы абароны Украіны адбілі ў агульнай складанасці на ўсіх гэтых кірунках больш за 60 нападаў. Пра гэта гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ. З іх каля 30 нападаў на Бахмуцкім кірунку.

На Ліманскім напрамку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах на поўдні ад Крамянной і на поўдні ад Спорнага. На Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках у раёнах Новакалінава, Севернае, Першамайскае і Мар'інка , поспеху не меў. Акрамя таго, у Генштабе распавялі, што ў Мелітопалі (гэта Запарожская вобласць), расіяне палохаюць мясцовае насельніцтва маючым адбыцца надыходам УСУ, прапануюць эвакуявацца ў Расію.

Россияне продвигаются в Бахмуте — 406-е утро войны
Сітуацыя ў Бахмуце / understandingwar.org

Крэмль, верагодна, паспрабуе прымусіць Беларусь да далейшай інтэграцыі ў саюзную дзяржаву падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Так лічаць эксперты Інстытута вывучэння вайны. Лукашэнка ляціць у Расію сёння і правядзе там два дні. Раней было абвешчана, што Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць двухбаковыя перамовы, а заўтра прымуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Крэмль можа аказаць ціск на Беларусь для атрымання дадатковых інтэграцыйных саступак на падставе абароны Саюзнай дзяржавы ад заяўленых заходніх вайскоўцаў і / або тэрарыстычных пагроз", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Акрамя таго, экспэрты Інстытута мяркуюць, што Крэмль звяртаецца да ядзерных пагроз, каб паўплываць на пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне. Яны адзначаюць, што заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі было зроблена напярэдадні чаканага контрнаступлення УСУ. "ISW працягвае ацэньваць, што рызыка ядзернай эскалацыі застаецца вельмі нізкай і што разгортванне Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі вельмі малаверагодна паўплывае на рэаліі баявых дзеянняў ва Украіне", кажуць экспэрты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да парламента Чылі — Нацыянальнага Кангрэсу — з заклікам падтрымаць пастанову Міжнароднага крымінальнага суда аб арышце Уладзіміра Пуціна. Зяленскі выступіў перад чылійскім парламентам праз відэасувязь. Свой выступ ён пачаў з аповеду пра канцлагер, які расіяне зладзілі ў пасёлку Ягаднае ў Чарнігаўскай вобласці. Зяленскі распавёў, як расіяне амаль месяц у сакавіку 2022 года ўтрымлівалі больш за 360 чалавек — дзяцей і дарослых — у падвале школы плошчай менш за 200 квадратных метраў. "Мы дакладна ведаем пра дзесяць загінулых там. Людзі проста не вытрымлівалі. Ведаем і пра тых, каго расстралялі потым у вёсцы, хто прапаў без вестак", — падкрэсліў Зяленскі.

Вялікабрытанія заблакавала анлайн-трансляцыю неафіцыйнай сустрэчы Савета Бяспекі ААН, якую ініцыявала Расія. Пра гэта паведамляе News York Times. Расійскія дыпламаты і чыноўнікі хацелі расказаць пра "рэальную сітуацыю" з вывазам дзяцей з Украіны. Сустрэча запланаваная на сёння. У пасяджэнні павінна была прыняць анлайн-удзел упаўнаважаная па правах дзяцей Расіі Марыя Львова-Бялова. Нагадаем, раней Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Львовай-Бяловай менавіта з-за злачынстваў супраць украінскіх дзяцей.

"Ёй не варта прадастаўляць платформу ААН для распаўсюджвання дэзінфармацыі. Калі яна хоча адказаць за свае дзеянні, яна можа зрабіць гэта ў Гаазе", — сказалі ў брытанскай місіі ААН у Нью-Ёрку. Акрамя Львовай-Бяловай плануецца ўдзел яшчэ чатырох чыноўнікаў, якія займаюцца вывазам дзяцей з Украіны.

Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан выказаў шкадаваньне, што ў 1994 годзе паўплываў на рашэньне Украіны адмовіцца ад ядзернай зброі. Калі б у Кіева ўсё яшчэ былі сродкі ядзернага стрымлівання, Расія не ўварвалася б ва Украіну, лічыць ён. "Я адчуваю асабістую датычнасьць, таму што я прымусіў іх [украінцаў] пагадзіцца адмовіцца ад ядзернай зброі. І ніхто з іх не верыць, што Расія пайшла б на гэта [напад на Украіну], калі б ва Украіны ўсё яшчэ была іх зброя", сказаў ён у інтэрв'ю RTÉ.

У студзені 1994 года Клінтан падпісаў трохбаковае пагадненне з тагачаснымі прэзідэнтамі Расіі Барысам Ельцыным і Украіны Леанідам Краўчуком аб ліквідацыі арсенала стратэгічнай ядзернай зброі, які застаўся на ўкраінскай зямлі пасля распаду Савецкага Саюза. Злучаныя Штаты пазней таксама сталі бокам Будапешцкага мемарандума, які ўключаў абавязацельства Расіі паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Аднак Расія парушыла гэтую дамоўленасць, калі ўварвалася ва Украіну ў 2014 годзе і пачала поўнамаштабную вайну ў 2022-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі