Вы тут

Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі

Ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі. На гэты раз у Расію не прапусцілі груз кітайскіх кармавых дабавак і ялавічыну. Як інфармуе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, 20 тон кармавых дабавак везлі з Беларусі ў Маскву. Груз вярнулі ў нашу краіну, паколькі Рассельгаснагляд увёў часовую забарону на пастаўкі дабавак, зарэгістраваных у Беларусі і вырабленых шэрагам кітайскіх прадпрыемстваў. Цікава, што гэты грузавік расіяне затрымалі паўторна — кіроўца ўпарта спрабаваў патрапіць у Расію.

Таксама былі спынены два грузавікі з Беларусі, якія везлі ў Казахстан больш за 33 тоны ялавічыны. Гэта прадукцыя мясакамбінатаў з Калінкавічаў, Паставаў і Гомеля. На груз былі ветэрынарныя сертыфікаты, выдадзеныя ў Беларусі. Аднак расійскія спецыялісты знайшлі на частцы мяса сляды зачысткі пазнак пра паходжанне прадукта. Таксама ім не спадабаўся санітарны стан груза. І яго вярнулі ў Беларусь.