Расіяне атакавалі Харкаў — у горадзе пажары

Пажар у Харкаве 

Пажар у Харкаве  / @dsns_telegram

Расіяне мінулай ноччу запусцілі па тэрыторыі Украіны 40 дронаў, 24 з іх украінскія вайскоўцы збілі. Пра гэта гаворыцца ў зводцы УСУ. Збілі таксама і адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59, якую расіяне запусцілі на поўдні краіны.

Гэтая атака была досыць магутнай, вораг запускаў паветраныя цэлі з розных кірункаў, піша Hromadske са спасылкай на прэс-сакратарку аператыўнага камандавання "Поўдзень" Наталлю Гумянюк. Былі трапленні ў Адэскай вобласці. Там, са слоў Гумянюк, пацярпела тэрыторыя інфраструктурнага аб'екта. Разбурэнні не крытычныя і пацярпелых няма.

Складаней сітуацыя ў Харкаве і Харкаўскім раёне. Тут у выніку расійскай атакі адбыліся пяць пажараў. Пашкоджаныя 8 жылых дамоў, 4 аўтамабілі, у тым ліку два паліцэйскія, гаспадарчае збудаванне і гараж. На тэрыторыі аднаго з каледжаў часткова разбураны трохпавярховы будынак. Гарэў таксама швейны цэх, які ўжо не выкарыстоўваўся.

"Існавала пагроза распаўсюджвання полымя на іншыя будынкі. Пажар лакалізаваны, працягваецца ліквідацыя. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма", — казалі ноччу ў Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны.

У Івана-Франкоўскай вобласці раніцай таксама гарэў інтэрнат — на будынак упалі абломкі беспілотніка.

Россияне атаковали Харьков — в городе пожары
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы расійскай атакі на Харкаў / тут і далей фота @dsns_telegram
Россияне атаковали Харьков — в городе пожары

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі