Расіяне абстралялі Запарожжа: 25 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя

Некалькі ракет трапіла ў гуманітарную калону / suspilne.media
Некалькі ракет трапіла ў гуманітарную калону / suspilne.media

Расійскія войскі раніцай у пятніцу абстралялі Запарожжа. Паводле папярэдніх звестак, па Запарожжы выпусцілі 16 ракет, расказаў намеснік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. Пры гэтым чатыры з іх трапілі ў раён аўтарынка і ў месца, дзе збіраліся цывільныя — чакалі сваёй чаргі на выезд на акупаваную тэрыторыю.

У выніку 25 чалавек загінулі. Яшчэ 50 параненыя, пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Украіны. Заведзеная крымінальная справа па факце парушэння законаў і звычаяў вайны, звязанага з наўмысным забойствам (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).

"Гэтыя людзі ехалі да сваіх родных на акупаваныя тэрыторыі, везлі гуманітарную дапамогу. Павінныя былі забраць нашых суграмадзян і вывесці іх на свабодную частку Украіны", — патлумачыў кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

1 кастрычніка ў Запарожжы і вобласці аб'явілі днём жалобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі