Расіянам дазволяць спакойна ездзіць у Беларусь
Беларусь не збіраецца ўводзіць абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян Расіі па беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-газета "Взгляд" са спасылкай на ананімнага прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Беларусі. Нагадаем, што 13 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе аднаўляцца мытны і памежны кантроль на мяжы з Расіяй.